Генадзь ПашкоўВершы
|
||
* * * Ступаць у чысты снег нi боязна, нi смела. Ён на алтар вядзе, вядзе душу i цела. У светлыню ступай, хмялi душу азонам. А скрушнае няхай адвеецца са звонам. На скронi, даланi – нябеснае прычасце. Iдуць Хрышчэння днi – мароз, агонь i шчасце. Званы Удараць медныя званы, I загудуць званiцы неба. Завуць да святасцi яны, а iншага душы не трэба. Не трэба iншага, калi грахоў вакол – па поўнай мерцы! Святы Георгiй на канi i той, нiбыта ў паняверцы. Замры, стары! Зацiхнi, мал! Суцiшся, свет бесперастанны! Будзi, узвышаны метал, збiвай грахоўныя кайданы! * * * Ад былiнкi малой да самога свяцiла зiхацiць навакол найчысцейшае дзiва. Апусцiся на лёд, зазiрнi ў азярыну. Жыццядай-кiсларод сiнiх вочак пакiнуў. У прыцемненым сне, аглядаючы глыбы, ходзяць вяла па дне залачоныя рыбы. Акаваны, цячэ пушчы цёмнае з краю нескароны ручэй, стынi шкло выгрызае. Парушынкi iскраць над сiнечаю вадкай. Проста страшна ступаць крышталёваю кладкай. * * * Такое сонца выпырснула ў вочы! Такая воля, i такi мароз! Скрозь – чысцiня, аб’iнелая ноччу, пiрамiдальных елак i бяроз. Як нехта ўдарыў крамянёвым крэсiвам. Яшчэ ударыў, грэючы мароз. Нiбыта Свет, прапаўшы, уваскрэснуў у неабсяжным росхрысце нябёс. * * * Светла на лузе i чыста. Сiнь перадзiмняя спрэс. Думае думу вячысты сонцам падсвечаны лес. Цiха над заваддзю дзынькне, быццам слiзне па плячы, белаю, тонкай лядзiнкай, месяц настылы ў начы. * * * Закружыўся першы снег на ўрачыстыя ялiны. У высокiх вершалiнах пошум радасны прабег. Над сцяжынай змерзлай звон, па яловых лапах колкiх рыжахвостая вавёрка завiлася, што агонь. У iмшарнiку густым i высокая асiна, i глыбокi след ласiны закаваныя у стынь. Блаславёны светлы час, як прасцяг раздолля, вечны! ... Ападае снег на плечы, як апошнi, першы раз. * * * Скупое студзеньскае сонца, – ледзь узышло – i ўжо няма! – падсвецiць рыбаку ў палонцы, што ён на лёдзе недарма, як зазвiнiць тугая леска i ўспыхне ў снезе вугалёк – трапечацца зямлi палескай чырванапёры акунёк! Сцiшаны лес, апусцелы Крок за крокам – па гулкiм карэннi ў бары: то выжара – у пнёўi, то ў лiсцi – паляна. А здаецца, учора крывёю зары у малiннiках дзень налiваўся духмяна. Вось i ўсё... Апусцеў i адразу панiк, ледзьве лета малiнавы звон адспявала. Вунь на кволай грыбнiцы iмхоў пухавiк дзеразою зялёнаю зашнуравала. Вось табе i маем Перанёсшы на гарбе войнаў лiхалеццi, шчыт кавалi мы сабе, жыць каб вольна ў свеце. Думай: «Бацькаўшчына – перш! Гэтым будзь шчаслiвы!» – заклiкаў даклад i верш, спелячы парывы. Не даеў, не далюбiў, не даспаў народзе. Спадзяванкамi ён жыў. Маналiт узводзiў. Выгiналiся ламы, – прагрызалi шахты! I не ведалi, што мы будзем мець з той вахты. Як жа так нас развялi?! Вось табе i маем: сваёй зброяй, кавалi, у сябе страляем! * * * Такая радасць ёсць: накручваюцца слёзы, калi праб’е наскрозь iскрысты дух марозу! Разлог з лясоў i хат. Зямлi i неба сiла. Скiруецца пагляд да мудрага свяцiла. Кладзеш глыбокi след праз белiзну бярозаў. I молiшся на Свет, на чысцiню i розум. |
||
Гасцеўню наведалi: | ||
Алесь Пашкевiч | ||
Вершы. З новай кнiгi «Скiнiя» | ||
Лявон Вашко | ||
Абы цiха. Апавяданне | ||
Аксана Спрынчан | ||
Вершы | ||
Алесь Масарэнка | ||
Вершы
Адзiнокi. Прыпавесць |
||