| Надзённае | Аўтары | Кнiгi | Проза | Паэзiя | Гумар | Гасцёўня | Змест |
Творчая суполка маладых лiтаратараў пры Саюзе беларускiх пiсьменнiкаў
 
   

Шаноўнае спадарства!

   Творчая сябрына «Лiтаратар» вось ужо каторы год працуе натхнёна i плённа. Маладыя паэты й празаiкi збiраюцца ў Доме лiтаратара найперш дзеля таго, каб пачытаць свае новыя творы й тут жа пачуць крытычныя водгукi не толькi сяброў, але, безумоўна, i самога кiраўнiка суполкi Алеся Герасiмавiча...

   Наша творчая моладзь, вядома ж, не павiнна цурацца i самых модных творчых плыняў ды накiрункаў, але ў той жа час ёй не след забываць i на сваю шматфарбную спадчыну, не пакiдаць абсягаў нацыянальнага, бо ёсць чаму павучыцца i ў Максiма Багдановiча ды Янкi Купалы, i ў Максiма Гарэцкага, Iвана Мележа, Уладзiмера Караткевiча ды Янкi Брыля i Васiля Быкава, як i ў тых жа Рыгора Барадулiна, Алеся Разанава, Нiны Мацяш... А ўвогуле ж – маладыя творцы няхай пiшуць так, як да iх яшчэ нiхто не пiсаў. I ўсяго толькi. Час усё паставiць на сваё месца: хто чаго варты, той i атрымае тое.

   Я ўпэўнены, што менавiта да тых удзельнiкаў нашай сябрыны, хто працуе ўдумлiва, любiць роднае слова i сваю Бацькаўшчыну, i прыйдзе заслужанае прызнанне – iх творы знойдуць свайго чытача. Раман... Аповесць... Зборнiк апавяданняў... Паэма... Нiзка вершаў... Адным словам, усё залежыць ад таленту: калi ён ёсць – будуць i творы. Тыя самыя, высокамастацкiя, што звычайна i складаюць першую кнiгу.
Чакаем Вас!

 

  Змест сайта





Кнiгi, змешчаныя на сайце, вы можаце чытаць пры дапамозе праграм Adobe Acrobat Reader 4.x (у ранейшых версiях мажлiва няправiльнае адлюстраванне) або Adobe eBook Reader.

П: Не атрымлiваецца адкрыць кнiгу?
А: Усе кнiгi захаваныя ў фармаце Adobe PDF, а таксама iх архiўная копiя ў ZIP. На старонцы – кнiгi аўтараў суполкi, зменшаныя выявы кнiг ёсць спасылкамi. Для iх адкрыцця Вам патрэбна проста пстрыкнуць па выяве кнiжкi. На адчыненай старонцы прапануецца на выбар скачаць кнiгу ў архiваваным фармаце ZIP цi прагледзець у онлайне.

П: Як мне змясцiць свае творы на вашым сайце?
А: Калi Вы пiшаце вершы або прозу, дасылайце iх на e-mail. Атрыманыя творы будуць удзельнiчаць у конкурсе, а лепшыя – змешчаны на сайце суполкi "Лiтаратар".

  Пытаннi дасылайце на e-mail.